Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 студзеня 2018 г. № 1
Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2017 года:
грамадскаму аб’яднанню «Беларускі саюз жанчын» – за плённую працу па ўмацаванні інстытута сям’і, ахове мацярынства і дзяцінства, актыўную дабрачынную дзейнасць;