![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 жніўня 2005 г. № 396
Аб узнагароджанні групы спартсменаў і трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь
За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на Х чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы:
1. Узнагародзіць спартсменаў-інструктараў нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы:
ордэнам Айчыны ІІІ ступені – Ціхана Івана Рыгоравіча;
медалём «За працоўныя заслугі» – Драгун Аксану Уладзіміраўну, Дзевятоўскага Вадзіма Анатольевіча, Неўмяржыцкую Алену Уладзіміраўну, Салагуб Наталлю Валер’еўну, Тураву Рыту Мікалаеўну.