![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 верасня 1996 г. № 590
Аб прызнанні часткова страціўшай сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 1994 г. № 468
У сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь» Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прызнаць страціўшымі сілу абзацы першы–трэці пункта 4 і пункт 5.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 1994 г. № 468