Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 1995 г. № 520
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб «Аб’екце 500» і ГЭС «Дружба народаў»
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб «Аб’екце 500» і ГЭС «Дружба народаў», падпісанае ў г. Вільнюсе 6 лютага 1995 г.