![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 ліпеня 1995 г. № 380
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Дагавора аб супрацоўніцтве ў ахове граніц дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў з дзяржавамі, якія не ўваходзяць у Садружнасць
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Дагавор аб супрацоўніцтве ў ахове граніц дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў з дзяржавамі, якія не ўваходзяць у Садружнасць, падпісаны ў г. Мінску 26 мая 1995 г.