![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 1995 г. № 51
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы 105 «Аб скасаванні прымусовай працы»
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для ўнясення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы 105 «Аб скасаванні прымусовай працы», прынятую 40-й сесіяй Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы 25 чэрвеня 1957 г.