![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 1995 г. № 34
Аб стварэнні Нацыянальнага камітэта па святкаванню 50-й гадавіны з дня заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
У сувязі з тым, што ў 1995 годзе будзе адзначаца 50-я гадавіна з дня заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Нацыянальны камітэт па падрыхтоўцы да святкавання 50-й гадавіны з дня заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у складзе згодна з дадаткам.
Нацыянальнаму камітэту зацвердзіць рэгламент работы камітэта і праграму мерапрыемстваў па святкаванню 50-й гадавіны ААН.