![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2022 г. № 359-ПСР7
Аб узнагароджанні В.М.Марозава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пракурора Гомельскай вобласці Марозава Віктара Мікалаевіча.