![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 жніўня 2010 г. № 413-ПСР4
Аб узнагароджанні юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За вялікі ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў у галіне права, заслугі ў развіцці заканадаўства і ў сувязі з 85-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.