Официальная правовая информация |
Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Турцыяй
Уступіў у сілу 25 сакавіка 1992 года
Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Турцыя,
Жадаючы і далей развіваць адносіны ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і другіх галінах на карысць сваіх народаў,
Будучы прыхільнымі прынцыпам, якія прадугледжаны ў Статуце ААН, Хельсінкскім Заключным акце, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і другіх дакументах, прынятых на Нарадзе па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе,
Усведамляючы агульныя інтарэсы і адказнасць, што ускладзена на абодва Бакі па будаўніцтве новай Еўропы, аб’яднанай ідэямі правоў чалавека, дэмакратыі і законнасці,