Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб мiжнародных пасажырскiх i грузавых аўтамабiльных зносiнах
Уступіла ў сілу 8 ліпеня 1997 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Федэратыўнай Рэспублікі Германія, жадаючы рэгуляваць і развіваць міжнародныя пасажырскія і грузавыя аўтамабільныя зносіны,
дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Гэта Пагадненне рэгулюе ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў перавозкі пасажыраў і грузаў у міжнародных аўтамабільных зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія, а таксама транзітам праз гэтыя дзяржавы перавозчыкамі, упаўнаважанымі на тэрыторыі сваёй дзяржавы ажыццяўляць такія перавозкі.