![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
11 сакавіка 2009 г. № 221
Аб прысваенні назвы вуліцы
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектуемай вуліцы № 1 у мікрараёне Радужны ў межах праспекта Пераможцаў–праезда Дразды–ракі Свіслач надаць імя «вуліца Крупецкая» («улица Крупецкая») – у гонар Крупецкай іконы Божай Маці, якая па легендзе з’явілася ў пачатку XVII стагоддзя на святой крыніцы каля вёскі Крупцы.