![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 снежня 1999 г. № 2024
Аб правядзенні перагавораў па праекту Зводнага плана дзеянняў Урада Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) на 2000–2001 гады і яго падпісанні
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам фінансаў і іншымі міністэрствамі, якія з’яўляюцца нацыянальнымі сувыканаўцамі асобных праектаў, аб правядзенні перагавораў па праекту Зводнага плана дзеянняў Урада Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) на 2000–2001 гады і яго падпісанні.