![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 лістапада 1999 г. № 1859
Аб выдзяленні Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, 3486 млн. рублёў на фінансаванне расходаў па камандзіраванню дэлегацый у Рэспубліку Індыя і Федэратыўную Рэспубліку Германія.