![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 кастрычніка 1999 г. № 1535
Аб выдзяленні Міністэрству адукацыі сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Міністэрству адукацыі са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 2,5 млрд. рублёў для Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на набыццё камплектуючых вырабаў, неабходных для мадэрнізацыі лазернага генератара выяў ЭМ 5299.