![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 верасня 1999 г. № 1509
Аб узнагароджанні Я.Ф.Казюкіна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў сістэме тэлебачання і радыёвяшчання рэспублікі, значны ўклад у асвятленне пытанняў народна-гаспадарчага комплексу краіны ўзнагародзіць намесніка галоўнага рэдактара рэдакцыі грамадскіх і сацыяльна-эканамічных праграм Беларускага радыёвяшчання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Казюкіна Яўгенія Фёдаравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.