![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 верасня 1999 г. № 1367
Аб узнагароджанні П.А.Клінта Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё будаўніча-мантажных, пусканаладачных работ па санітарна-тэхнічных, газавых і вентыляцыйных сістэмах на аб’ектах будаўніцтва Беларусі ўзнагародзіць галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства «Белсантэхмантаж-2» Клінта Пятра Альбертавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.