![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 жніўня 1999 г. № 1356
Аб назначэнні В.С.Шыпіцы намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Назначыць Шыпіцу Віктара Сцяпанавіча намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь са службовым акладам адпаведна штатнаму раскладу, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага спецыяліста сектара аховы здароўя і сацыяльнай абароны гэтага ўпраўлення.