![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 лістапада 1993 г. № 756
Аб ратыфікацыі Статута Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць Статут Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прыняты 22 студзеня 1993 г. у г. Мінску, і прадставіць яго на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з наступнымі агаворкамі:
1. Па артыкулах 11–15 раздзела ІІІ «Калектыўная бяспека і ваенна-палітычнае супрацоўніцтва» Рэспубліка Беларусь заяўляе, што прымяненне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі іншых дзяржаў – членаў Садружнасці, роўна як размяшчэнне і прымяненне ўзброеных сіл другіх дзяржаў – членаў СНД на тэрыторыі рэспублікі, без дазволу Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь не дапускаецца.