![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 мая 2016 г. № 380
Аб узнагароджанні Н.Р.Надзеінай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, значны асабісты ўклад у развіццё навукі і адукацыі ўзнагародзіць дэкана факультэта завочнага навучання ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Надзеіну Надзею Рыгораўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.