![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 снежня 2012 г. № 1138
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў, надзейнае электра- i цеплазабеспячэнне спажыўцоў Гомельскай вобласці гомельскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё i ўдасканальванне Беларускай энергетычнай сістэмы работнікаў мінскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Мінскэнерга»: