![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 кастрычніка 2010 г. № 1483
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 27 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2009 года «О республиканском бюджете на 2010 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у III квартале 2010 г. з рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Дэпартаменту па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях 469,31 млн. рублёў на фінансаванне мерапрыемстваў па папярэджанню надзвычайных сітуацый (правядзенне экспертызы бяспекі пункта захавання радыеактыўных адходаў «Гомель-30»).