![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня 2007 г. № 855
Аб камандзіраванні В.А.Седзіна ў Стаўрапольскі край (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 10 па 13 ліпеня 2007 г. у Стаўрапольскі край (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Седзіна Васілія Аляксеевіча для ўдзелу ў перагаворах з кіраўніцтвам Стаўрапольскага края па пытаннях пастаўкі ў Рэспубліку Беларусь харчовай пшаніцы з высокім утрыманнем клейкавіны і фуражнага зерня.