![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 верасня 2004 г. № 1054
Аб узнагароджанні адкрытага акцыянернага таварыства «Цэнтраэнергамантаж» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне ўводу ў эксплуатацыю новых, рэканструкцыю і рамонт дзеючых энергетычных аб’ектаў і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць адкрытае акцыянернае таварыства «Цэнтраэнергамантаж» Ганаровай граматай Савета Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь.