![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 жніўня 2004 г. № 1036
Аб узнагароджанні Л.А.Мурашкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у справу захавання беларускай гісторыка-культурнай спадчыны ў Літве і развіцця добрасуседскіх беларуска-літоўскіх адносін узнагародзіць Мурашку Лявона Адамавіча, грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі, прэзідэнта Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.