Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 красавіка 2004 г. № 387
Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам г. Масквы Расійскай Федэрацыі аб Савеце дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і г. Масквы
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам г. Масквы Расійскай Федэрацыі аб Савеце дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і г. Масквы.