![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 лютага 2004 г. № 163
Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2000 г. № 1698
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У частцы першай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2000 г. № 1698 «Аб выдачы фінансавай дапамогі Баранавіцкаму вытворчаму баваўнянаму аб’яднанню» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 107, 5/4465) словы «на 3 гады» замяніць на словы «на 6 гадоў» і дапоўніць частку сказам: «Зварот фінансавай дапамогі ажыццявіць з 1 студзеня 2006 г. па 31 снежня 2006 г.».