![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 снежня 2003 г. № 1584
Аб узнагароджанні І.В.Міхайлава і В.У.Сергавіцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё хімічнай прамысловасці рэспублікі ўзнагародзіць апаратчыка газараздзялення цэха метанолу адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот» Міхайлава Івана Васільевіча і слесара па рамонту тэхналагічнага абсталявання цэха гідрыравання бензолу вытворчасці капралактаму гэтага акцыянернага таварыства Сергавіцкага Вячаслава Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.