![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2003 г. № 830
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках і падпісанні гэтага Пагаднення
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства транспарту і камунікацый, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках і падпісанні гэтага Пагаднення.