![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лістапада 2002 г. № 1636
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб парадку ўзаемадзеяння пры гігіенічнай ацэнцы патэнцыяльна небяспечнай прадукцыі, якая імпартуецца ў краіны – удзельніцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства аховы здароўя, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб парадку ўзаемадзеяння пры гігіенічнай ацэнцы патэнцыяльна небяспечнай прадукцыі, якая імпартуецца ў краіны – удзельніцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.