![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2002 г. № 1614
Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні ў сферы палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні ў сферы палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.