![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 кастрычніка 2002 г. № 1412
Аб камандзіраванні С.І.Буко ў г. Кішынёў (Рэспубліка Малдова)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 13 па 15 кастрычніка 2002 г. у г. Кішынёў (Рэспубліка Малдова) Старшыню Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Буко Станіслава Іосіфавіча для ўдзелу ў пасяджэнні Беларуска-Малдаўскай міжведамаснай дарадчай камісіі па забеспячэнню правоў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцей, падпісання Пагаднення паміж Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай службай па пытаннях культаў пры Урадзе Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве, а таксама сустрэчы з актывам беларускіх грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Малдова.