![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 мая 2002 г. № 655
Аб узнагароджанні М.М.Камяка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і значны асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў забеспячэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўзнагародзіць галоўнага спецыяліста аддзела сельскагаспадарчай вытворчасці галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Камяка Мікалая Міхайлавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.