![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 красавіка 2002 г. № 462
Аб камандзіраванні У.І.Адамушкі ў г. Берлін (ФРГ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 17 па 19 красавіка 2002 г. у г. Берлін (Федэратыўная Рэспубліка Германія) прадстаўніка Урада Рэспублікі Беларусь, Старшыню дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству» Адамушку Уладзіміра Іванавіча для ўдзелу ў пасяджэнні Апякунскага савета (Кураторыума) фонду «Памяць, адказнасць і будучыня».
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню У.І.Адамушкі ажыццяўляецца за кошт сродкаў Апякунскага савета (Кураторыума) фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (ФРГ).