Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 лютага 2002 г. № 263
Аб зацвярджэнні Пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці па пагранічных пытаннях
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці па пагранічных пытаннях, падпісанае 14 верасня 2001 г. у г. Алматы.
Вызначыць Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў органам, упаўнаважаным на рэалізацыю гэтага Пагаднення.