![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 жніўня 2001 г. № 1290
Аб ушанаванні памяці народнай артысткі СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь С.М.Станюты
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры аб устаноўцы ў 2002 годзе надмагільнага помніка на месцы пахавання народнай артысткі СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Стэфаніі Міхайлаўны Станюты на Усходніх могілках і мемарыяльнай дошкі на доме № 7 па вул. Варанянскага ў г. Мінску, дзе жыла артыстка.