Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 сакавіка 2001 г. № 422
Аб правядзенні перагавораў па праекту Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Украіны ў галіне абароны насельніцтва, пацярпеўшага ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, рэабілітацыі радыеактыўна забруджаных тэрыторый
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Украіны ў галіне абароны насельніцтва, пацярпеўшага ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, рэабілітацыі радыеактыўна забруджаных тэрыторый.