Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2001 г. № 75
Аб узнагароджанні М.В.Дамненкова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў лясной гаспадарцы, вялікі асабісты ўклад у зберажэнне, аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў узнагародзіць галоўнага ляснічага – намесніка генеральнага дырэктара Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Дамненкова Мікалая Васільевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.