![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2000 г. № 1970
Аб узнагароджанні арэнднага прадпрыемства «Мінскі камбінат сілікатных вырабаў» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікія дасягненні ў галіне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і ў сувязі з 90-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць арэнднае прадпрыемства «Мінскі камбінат сілікатных вырабаў» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.