Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 кастрычніка 2000 г. № 1565
Аб прадастаўленнi К.А.Сумару паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў i падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь Сумара Канстанціна Андрэевіча на правядзенне перагавораў і падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кыргызскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.