Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 жніўня 2000 г. № 1357
Аб узнагароджанні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у культурнае развіццё краіны, інфармацыйнае забеспячэнне беларускай навукі, арганізацыю бібліятэчнай справы ў рэспубліцы, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у практыку работы бібліятэк і ў сувязі з 75-годдзем з часу заснавання ўзнагародзіць Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.