![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 жніўня 2000 г. № 1266
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам фінансаў, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.