![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2000 г. № 1135
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных ступенях
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных ступенях.