![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2000 г. № 53
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне лясной гаспадаркі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Падтрымаць прапанову Міністэрства лясной гаспадаркі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне лясной гаспадаркі.