![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 сакавіка 2020 г. № 23
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22 февраля 2021 г. № 7 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/36388 от 26.02.2021 г.) <W22136388p>;
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22 августа 2023 г. № 113 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/40355 от 01.09.2023 г.) <W22340355p>;
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31 мая 2024 г. № 75 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/41667 от 05.06.2024 г.) <W22441667p>
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці) і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971 г.): галоўны ўваход, галоўны манумент, пад’езды і плошчы, плошча Цырыманіялаў, тэрасы-трыбуны, трох’ярусныя пахаванні (некропаль), скульптурная кампазіцыя «Смага», штык-абеліск, па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 у г. Брэсце – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000004 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»;
«Мікалаеўская царква» (ХІХ ст.) у Брэсцкай крэпасці – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000005 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;
«Гарадзішча старажытнага Бярэсця» (XI–XIV стст.) у Брэсцкай крэпасці, на Валынскам умацаванні – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113В000006 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;
«Комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці» (1836–1842 гг., 1911–1914 гг.) у г. Брэсце, – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «0», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 110Г000707 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578, у складзе:
«Цытадэль – абарончая казарма, руіны Белага палаца, Інжынернага ўпраўлення, Арсенала, казармы пагранічнікаў, фундамент сталовай каманднага саставу», на заходняй ускраіне горада – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000724 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;
«Валынскае ўмацаванне – 2 бастыённыя франты з 2 равелінамі знешняй агароджы, руіны ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя № 2396 (былы кляштар бернардзінак), крэпасны будынак, каземаціраваны рэдзюіт, 12 казематаў, парахавы склеп, 2 доты 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна», на заходняй ускраіне горада, праезд Крапасны, 26а, праезд Крапасны, 26а/1 – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000725 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;
«Кобрынскае ўмацаванне – знешняя агароджа з 4 бастыённымі франтамі і 3 равелінамі, расходнымі парахавымі склепамі, казематамі, паўночнай і паўночна-заходняй брамамі, 3 надроўныя капаніры, 20 казематаў ценальнага фронту, 12 казематаў І бастыённага фронту з патэрнай да капаніра, 12 казематаў ІІ бастыённага фронту, 20 казематаў бастыёна, усходні і заходні рэдуты, 3 парахавыя склепы, асобная каземаціраваная артылерыйская батарэя, скляпеністая артылерыйская лабараторыя, 2 двухпавярховыя казармы 125-га стралковага палка, дот 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна», на заходняй ускраіне горада, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 58 – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000726 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПгорадабудаўніцтва» па заказу Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Брэста, уключаючы мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце, дадаецца (дадатак 1).
Каардынатная схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце, дадаецца (дадатак 2).
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце, дадаецца (дадатак 3).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена ў межах Комплекса фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці, куды ўваходзіць Цытадэль (абарончая казарма, руіны Белага палаца, Інжынернага ўпраўлення, Арсенала, казармы пагранічнікаў, фундамент сталовай каманднага саставу), Валынскае ўмацаванне (2 бастыённыя франты з 2 равелінамі знешняй агароджы, руіны ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя № 2396 (былы кляштар бернардзінак), крэпасны будынак, каземаціраваны рэдзюіт, 12 казематаў, парахавы склеп, 2 доты 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна), Кобрынскае ўмацаванне (знешняя агароджа з 4 бастыённымі франтамі і 3 равелінамі, расходнымі парахавымі склепамі, казематамі, паўночнай і паўночна-заходняй брамамі, 3 надроўныя капаніры, 20 казематаў ценальнага фронту, 12 казематаў І бастыённага фронту з патэрнай да капаніра, 12 казематаў ІІ бастыённага фронту, 20 казематаў бастыёна, усходні і заходні рэдуты, 3 парахавыя склепы, асобная каземаціраваная артылерыйская батарэя, скляпеністая артылерыйская лабараторыя, 2 двухпавярховыя казармы 125-га стралковага палка, дот 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна).
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 280 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па броўцы паўночна-заходняга адхону ўздоўж рова, які абкружае Кобрынскае ўмацаванне і ў створы з ім, ад правай берагавой лініі р. Заходні Буг, да перасячэння з мяжой тэрыторыі Гарнізонных могілак, далей ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак і ў створы з ёй, да перасячэння з лініяй, якая ідзе па броўцы адхону часткова захаваўшыхся фартыфікацыйных збудаванняў;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак па броўцы адхону часткова захаваўшыхся фартыфікацыйных збудаванняў, далей – па броўцы паўночна-ўсходняга адхону ўздоўж рова, які акружае Кобрынскае ўмацаванне і ў створы з ім да перасячэння з лініяй уздоўж паўночнай мяжы аўтастаянкі перад галоўным уваходам у Брэсцкую крэпасць (на адлегласці 120 м ад правага берага р. Мухавец), уздоўж паўночнай мяжы аўтастаянкі да праезнай часткі вул. Зубачова, далей ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Зубачова і Берасцейскага маста да перасячэння з правай берагавой лініяй р. Мухавец;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага р. Мухавец ад Берасцейскага маста да пешаходнага маста праз р. Мухавец, уздоўж праезда з боку Валынскіх умацаванняў да перасячэння з Крапасным праездам і далей па броўцы паўднёва-ўсходняга адхону ўздоўж рова, які абкружае Валынскае ўмацаванне, да перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой мытнага тэрміналу;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі мытнага тэрміналу, далей уздоўж паўночнага боку Варшаўскага маста да правай берагавой лініі р. Западны Буг;
на паўднёвым захадзе і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, уздоўж Цярэспальскіх умацаванняў Брэсцкай крэпасці да перасячэння з левай берагавой лініяй р. Заходні Буг.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі (пры прыстасаванні аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, прыярытэтнымі з’яўляюцца функцыі, звязаныя з музейнай і турыстычнай дзейнасцю, з абслугоўваннем);
узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, уладкавання спартыўных пляцовак і збудаванняў і рэканструкцыі будынка кухні-сталовай (інвентарны нумар 100/С-30378) з павелічэннем плошчы забудовы і захаваннем існуючай вышыні гэтага будынка;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей, пагаршэнне ўмоў успрымання будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей;
навукова неабгрунтаваныя змяненні аб'емна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэнняў (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей;
змяненне гістарычнай планіровачнай структуры, акрамя будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры з прымяненнем сучасных і захаваннем існуючых гістарычных пакрыццяў, неабходнай для функцыянавання ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі»;
правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні з парушэннем (змяненнем) гістарычнай планіроўкі і яе элементаў (у тым ліку аўтамабільных стаянак, парковак і г.д.), акрамя аднаўлення страчаных элементаў добраўпарадкавання і рэстаўрацыі гістарычных элементаў (пакрыцця вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў і іншых) на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных матэыялаў і натурных даследаванняў, добраўпарадкавання тэрыторыі з выяўленнем элементаў фартыфікацыйных збудаванняў і «дакрапаснога» перыяду гісторыі города ці з элементамі мемарыялізаціі элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
змяненне характару ландшафту і рэльефу;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей і якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
пракладка інжэнерных камунікацый, якія не звязаны з функцыянаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцей;
высадка дрэў, акрамя пасадак, якія адзначаюць гістарычную планіроўку крэпасці і (або) выконваюць мемарыяльную функцыю.
10. Работы на будынках і збудаваннях, размешчаных у межах тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, зыходзячы з неабходнасці замацавання значнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей у антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы мае тры рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох ўчасткаў.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 40,4 га.
12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складаецца з дзвух участкаў.
13. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы цотнага боку вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці ад праезда ўздоўж правай берагавой лініі р. Заходні Буг да перасячэння з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі Гарнізонных могілак;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак ад вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці да паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак да правага берага р. Заходні Буг;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезда па праваму берагу р. Заходні Буг ад мяжы ахоўнай зоны да вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.
14. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку пр. Машэрава ад праезда з боку Берасцейскага маста на адлегласць 300 м і далей ідзе ўздоўж мяжы тэрыторыі Рачного порта «Брэст» да правага берага р. Мухавец;
на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Мухавец да праезда з боку Берасцейскага маста, далей ідзе ўздоўж праезда да пр. Машэрава.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з'яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад і мастоў;
рэканструкцыя існуючай забудовы без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (павелічэнне вышыні рэканструяваных буданкаў не павінна быць больш за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);
новае будаўніцтва без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей;
на тэрыторыі другога ўчастка забараняецца знос, прычыненне шкоды і (або) навукова неабгрунтаванае змяненне гістарычнага элемента фартыфікацыі Брэсцкай крэпасці – батарэі 1888 года.
16. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы цотнага боку вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці ад паўночнай мяжы ахоўнай зоны да чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Зубачова, далей уздоўж «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку вул. Зубачова да мяжы ахоўнай зоны;
на поўдні і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны ад Берасцейскай шашы да «чырвонай» лініі забудовы цотнага боку праезнай часткі вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад і мастоў;
рэканструкцыя існуючай забудовы без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (пры рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў не прадугледжваць павелічэнне іх вышыні: уздоўж вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці і Зубачова – не вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, на іншай тэрыторыі – не вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);
новае будаўніцтва без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (уздоўж вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці – не вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, уздоўж вул. Зубачова – з паступовым паніжэннем забудовы ад 25 м да 19 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху і ад вул. Зубачова да паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей – з паступовым паніжэннем забудовы ад 19 м да 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.
18. Межамі зоны рэгулявання забудовы трэццяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці ад заходняй мяжы ўчастка будынка № 25 да ўсходняй мяжы ўчастка будынка № 17 па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыквартальнага праезда ад вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці на адлегласць 280 м у бок лініі чыгункі;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чыгункі ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на адлегласць 215 м да ўнутрыквартальнага праезда;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыквартальнага праезда да вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэццяга рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з'яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад і мастоў;
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 36 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, непасрэдна ўздоўж лініі чыгункі – вышэй за 50 м.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 64,6 га.
21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад Берасцейскага маста да паўночна-ўсходняй мяжы мытнага тэрміналу;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі мытнага тэрміналу, далей на адлегласць 100 м у паўночным напрамку і на ўсход да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ковельскай, 3; уздоўж мяжы ўчастка па вул. Ковельскай, 3 і ўчастка па праездзе Крапасному, 4 да Варшаўскай шашы, уздоўж праезнай часткі Варшаўскай шашы да Берасцейскай шашы;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі Берасцейскай шашы ад Варшаўскай шашы да левага берага р. Мухавец.
22. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў (у тым ліку аўтамабільных стаянак, праездаў і г.д.) акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай планіроўкі пад’ездаў да гісторыка-культурных каштоўнасцей, выкананага на падставе навукова-даследчых вышуканняў;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак).
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
23. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных артэфактаў. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў межах тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
24. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
|
да праекта зон аховы нерухомых 22.08.2023 № 113) |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
|
да праекта зон аховы нерухомых 22.08.2023 № 113) |
КААРДЫНАТНАЯ СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
|
да праекта зон аховы нерухомых 22.08.2023 № 113) |
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ МЕЖАЎ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
1 |
52.08562 23.64229 |
26 |
52.08578 23.66894 |
51 |
52.09214 23.65604 |
|
|
|
|
2 |
52.08670 23.64339 |
27 |
52.08402 23.66983 |
52 |
52.09104 23.66093 |
|
|
|
|
3 |
52.08807 23.64311 |
28 |
52.08396 23.66903 |
53 |
52.09221 23.66503 |
|
|
|
|
4 |
52.08903 23.64665 |
29 |
52.08178 23.66422 |
54 |
52.09212 23.66554 |
|
|
|
|
5 |
52.09075 23.64926 |
30 |
52.08037 23.66439 |
55 |
52.08510 23.67058 |
|
|
|
|
6 |
52.09112 23.64932 |
31 |
52.07910 23.66649 |
56 |
52.08540 23.67492 |
|
|
|
|
7 |
52.09124 23.64969 |
32 |
52.07842 23.66384 |
57 |
52.08492 23.67670 |
|
|
|
|
8 |
52.09104 23.65031 |
33 |
52.07678 23.66204 |
58 |
52.08458 23.67658 |
|
|
|
|
9 |
52.09128 23.65079 |
34 |
52.07495 23.66212 |
59 |
52.08449 23.67044 |
|
|
|
|
10 |
52.09129 23.65117 |
35 |
52.07529 23.66023 |
60 |
52.08497 23.67042 |
|
|
|
|
11 |
52.09258 23.65220 |
36 |
52.07466 23.65928 |
61 |
52.09138 23.65987 |
|
|
|
|
12 |
52.09246 23.65261 |
37 |
52.07455 23.65853 |
62 |
52.09115 23.66094 |
|
|
|
|
13 |
52.09138 23.65397 |
38 |
52.07463 23.65818 |
63 |
52.09224 23.66468 |
|
|
|
|
14 |
52.09148 23.65425 |
39 |
52.07303 23.65608 |
64 |
52.09453 23.66286 |
|
|
|
|
15 |
52.09134 23.65489 |
40 |
52.07264 23.65376 |
65 |
52.09376 23.65981 |
|
|
|
|
16 |
52.09148 23.65562 |
41 |
52.08528 23.63992 |
66 |
52.09241 23.66049 |
|
|
|
|
17 |
52.09036 23.65871 |
42 |
52.08485 23.64158 |
67 |
52.07413 23.66454 |
|
|
|
|
18 |
52.09040 23.65952 |
43 |
52.08580 23.64253 |
68 |
52.07494 23.66459 |
|
|
|
|
19 |
52.09024 23.66127 |
44 |
52.08682 23.64007 |
69 |
52.07503 23.66909 |
|
|
|
|
20 |
52.08983 23.66209 |
45 |
52.08831 23.64152 |
70 |
52.07586 23.67005 |
|
|
|
|
21 |
52.09061 23.66509 |
46 |
52.09151 23.64757 |
71 |
52.07537 23.67131 |
|
|
|
|
22 |
52.08858 23.66521 |
47 |
52.09076 23.64819 |
72 |
52.07428 23.67154 |
|
|
|
|
23 |
52.08811 23.66655 |
48 |
52.08988 23.64787 |
73 |
52.07385 23.67249 |
|
|
|
|
24 |
52.08738 23.66593 |
49 |
52.09257 23.65256 |
74 |
52.07409 23.67800 |
|
|
|
|
25 |
52.08568 23.66807 |
50 |
52.09229 23.65414 |
75 |
52.07460 23.67838 |
|
|
|
|