![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 кастрычніка 2018 г. № 411
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах
У мэтах захавання і развіцця традыцый беларускай дыпламатыі, павышэння прэстыжу дыпламатычнай службы пастанаўляю:
1. Заснаваць:
эмблему Міністэрства замежных спраў;
флаг Міністэрства замежных спраў;
нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы;
нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы «За заслугі ў дыпламатычнай службе»;
нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы «Партнёрства»;
форменнае адзенне дыпламатычных работнікаў.