![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Ліванскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва
Набыло моц 3 лістапада 2004 года
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Ліванскай Рэспублікі (далей – Бакі),
засноўваючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае супрацоўніцтва, умацоўваць дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ліванскай Рэспублікай,
упэўненыя, што супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва спрыяе развіццю дружбы і ўзаемаразумення паміж беларускім і ліванскім народамі,