Официальная правовая информация |
Каментарый да Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2019 г. № 134 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля»
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2019 г. № 134 у азнаменаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў устаноўлены юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Таксама зацверджана Палажэнне аб юбілейным медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля.