Официальная правовая информация |
КАНТРОЛЬ І НАГЛЯД ЯК ФУНКЦЫІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ: РАЗМЕЖАВАННЕ, КАМПЕТЭНЦЫЯ І АДКАЗНАСЦЬ
ХУРСЕВІЧ А.А.,
пракурор міжнародна-прававога аддзела
Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
|
Матэрыял падрыхтаваны з выкарыстаннем нарматыўных прававых актаў па стане на 19 сакавіка 2015 г. |
Даследуюцца асаблівасці функцый кантролю і нагляду, удакладняюцца іх формы і прыкметы. Выкладаюцца розныя падыходы прававедаў да вызначэння сутнасці, прававой прыроды і ролі дадзеных прававых з’яў. Значная частка артыкула прысвечана аналізу тэарэтычных і практычных аспектаў дзяржаўнага кантролю і нагляду, іх агульным і адметным рысам. Аналізуецца дзейнасць пракуратуры ў сферы ажыццяўлення пракурорскага нагляду.