Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 студзеня 2019 г. № 1
Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2018 года:
аўтарскаму калектыву ў складзе Быкавай Юліі Віктараўны, аўтара музыкі і тэкстаў песень, Алейніка Яўгена Фёдаравіча, аўтара музыкі і тэкстаў песень, – за ўвасабленне тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, стварэнне цыкла высокамастацкіх вакальных твораў патрыятычнага напрамку;